Каляндар памятных дат Дзяржынскага раёна на 2020/2021 вучэбны год

Верасень

35 гадоў таму пабудаваны Дзяржынскі гісторыка-краязнаўчы музей.

10.09 – 85 гадоў Кадлубовічу Леаніду Іванавічу (1935), ганароваму грамадзяніну Дзяржынскага раёна, заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі БССР,  старшыні калгаса імя Дзяржынскага.

28.09 – 110 гадоў з дня нараджэння Гурына Антона Іосіфавіча (1910 - 1962), Героя Савецкага Саюза, контр - адмірала, ураджэнца вёскі Шпількі.

Кастрычнік

28.10 – 70 гадоў Цыркуну Івану Іванавічу (1950), вучонаму – педагогу, аўтару шэрагу кніг і артыкулаў, ураджэнцу вёскі Навасёлкі.

55 гадоў з даты адкрыцця Дзяржынскага льназавода (1966);

Лістапад

1.11 – 125 гадоў з дня нараджэння Крыловіча Уладзіміра Мікалаевіча (1885 - 1937), беларускага акцёра, першага заслужанага артыста БССР, ураджэнца вёскі Крыловічы.

Снежань

20 гадоў з дня асвяшчэння Свята-Уздвіжанскай праваслаўнай царквы  (г.Фаніпаль).

23.12 – 95 гадоў з дня нараджэння Казей Арыядны Іванаўны (1925 - 2008), Героя Сацыялістычнай працы, сястры Героя Савецкага Саюза Марата Казея, педагога, ураджэнкі в.Станькава.

 30.12 – 45 гадоў назад быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак беларускай чыгункі “Мінск - Стоўбцы”.

Студзень

 1.01– 115 гадоў з дня нараджэння Улашчыка Мікалая Мікалаевіча (1906 -1986), беларускага гісторыка, археографа, археолага, этнографа, краязнаўца, літаратара, ураджэнца вёскі Віцкаўшчына.

Люты

6.02 – 15 гадоў з дня кананізацыі царквой Святой Блажэннай Валянціны Мінскай (2006);

18.02 - 90 гадоў арганізацыі першай у Беларусі Койданаўскай машына-трактарнай станцыі (1930);

Сакавік

 80 гадоў з часу стварэння Беларускага дзяржаўнага архіва

 кінафотафонадакументаў (1941).

Красавік

 170 - годдзе ўзвядзення ў Койданава каменнай Свята - Пакроўскай царквы (1851)

 29.04 – 100  гадоў з дня нараджэння Ермаловіча Мікалая Іванавіча (1921 - 2000), беларускага гісторыка, даследчыка, аўтара кніг па гісторыі Беларусі,

 ураджэнца в. Малыя Навасёлкі.

Май

 65 гадоў таму арганізавана Дзяржынская швейная фабрыка

 (1956 г, цяпер фабрыка “Эліз”).

Ліпень

Святкаванне 875-годдзя г. Дзяржынска;

100 гадоў таму станцыя Негарэлае стала пагранічнай (пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавору ў 1921г.).

 Жнівень

 60 гадоў таму пабудаваны Дзяржынскі гарадскі дом культуры (1961).

 30.08 - 30 гадоў з адкрыцця беларускай  гімназіі на базе сярэдняй школы №3 г. Дзяржынску (1991);